Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



среда, 29 ноября 2017 г.

Гульня "Што? Дзе? Калі?"

                                      Абрады і звычаі на Беларусі

Мэты і задачы:
Знаёміць вучняў з абрадамі і звычаямі Беларусі;
Выхоўваць патрыятычнае пачуццё да Радзімы; 
Выпрацоўваць навыкі самастойнай работы;
Знаёміць з новым цікавым матэрыялам, звязаным са старажытнасцю Беларусі;
Развіваць хуткасць мысліцільнай рэакцыі.

Абсталяванне і афармленне: кафедра для вядучага, свечка,вянок, 
пацеркі, пярсцёнкі, балея з вадой.

Падрыхтоўчая работа: жадаючых прыняць удзел у гульні падзяляюць
 на дзве каманды па 5-6 чалавек. Падрыхтоўваюць вядучага,
вучняў , якія будуць чытаць вершы.
                                                              
                                     Ход мерапрыемства
Вядучы: Добры дзень паважаныя знаўцы беларускіх звычаяў!
Сёння мы сабраліся тут, каб прыняць удзел у гульні 
« Што? Дзе ? Калі?», прысвечанай беларускім святам. Паважаныя гледачы, давайце павітаем нашых удзельнікаў.
Такім чынам, я маю  гонар  абявіць пачатак нашай гульні. Спадзяемся,што не толькі ўдзельнікі, але і нашы паважаныя гледачы будуць дапамагаць нам у пошуках правільных адказаў. Але я вымушанапапярэдзіць, што любая падказка з боку гледачоў азначае ануляванне
пытання. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымліваюць па аднаму балу. На абмеркаванне пытанняў даецца па адной хвіліне. Каманда, якая першая падняла руку, адказвае першай.
А зараз пачынаем гульню.
Гучыць урачыстая мелодыя
 Вядучы: Як вы ведаеце, адным з самых улюблёных святаў на Беларусі з’яўляюцца Каляды. Колькі смеха, жартаў мы чуем напярэдадні гэтага свята . А ці ведаеце вы, калі святкуюцца Каляды?
Адказ: Каляды святкаваліся з вечара 24 снежня (каталіцкае Ражство) і з вечара 6 студзеня  праваславнае Ражство).

Вядучы: Так. Усе беларусы звязвалі з Калядамі вялікія спадзяванні,яны чакалі, што ўсё дрэннае застанецца ў мінулым годзе. Такім чынам,увага першае пытанне.
-Якія абрады беларусы выконвалі ў час гэтага свята і напярэдадні?
Адказ: Яны ўсцілалі  саломай сталы, падлогі ў хатах, выпякалі пірагі,гатавалі куццю. Апошні неабмалочаны  сноп жыта, што захаваўся ад жніва, ставілі на покуце, і ён сімвалізаваў будучы багаты ўраджай. 
Вядучы: А цяпер разыграем другі бал. Хто ведае, які вельмі цікавы старажытны звычай выконваўся ў многіх мясцовасцях Беларусі?
Маленькая падказка - ён быў звязаны з каляднай стравай  куццёй.
Адказ: Перш чым пачаць вячэру, гаспадар браў гаршчок з куццёй і тройчы абыходзіў хату, затым стукаў у акно, а жонка  з хаты пытала:
«Хто там стукае?»
Гаспадар адказваў:
 «Сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясной, з гарачым небурлівым летам,з сухой і багатай восенню».
Жонка павінна была сказаць:”Просім да хаты”.
Вядучы: Наступнае пытанне . А якія існуюць віды куцці?
Адказ: Усяго на Каляды  было тры куцці:
-першая(вялікая)-сямейная перадкалядная вячэра. Абрадавая страва-звычайная ячная каша з алеем або мёдам ,другую называлі шчадрэц.
Яна была мясной. На пераднавагодні вечар акрамя кашы гатавалі бліны,каўбасу, мяса. Частку ежы адкладвалі для продкаў. На навагоднюю куццю быў звычай гадаць, варажыць.
- трэцяя- посная (перад Вадохрышчам). Падчас яе акраплялі вадой будынкі.
Вядучы: Як вы ведаеце беларусы любілі прадказаць сваю будучыню ў час Каляд.
Існавалі шматлікія прыметы, звязаныя з надворем. Назавіце калі ласка,дзве з такіх прыкмет.
Адказ: Існавалі шматлікія народныя прыкметы, звязаныя з надворем.
 Калі , напрыкладпершы дзень Каляд выдаецца пагодлівы, ясны- будзе неўраджайны год, а калі пахмурны і снег ідзе,то будзе ўраджайны. Калі ў калядны вечар і ноччу  на небе шмат зорак- летам будзе шмат грыбоў,
 калі снег -будуць добра раіцца пчолы.
Вядучы: А цяпер будзе пытанне, якое хутчэй адносіцца да дзяўчат. Яны як вядома, заўсёды цікаўныя і хочуць даведацца аб сваёй будучыні і аб тым, за каго і калі яны выйдуць замуж. Дык вось, калядныя врожбы,што вы ведаеце аб іх?
(За кожную варажбу  прысуджаецца 0,5 балаў).
Адказы: Для таго, каб даведацца, ці будзе дзяўчына ў будучым годзе ў пары, яна брала на двары бярэмя дроў і несла ў хату. У тым выпадку, калі колькасць іх аказвалася цотнай, значыла, што ў новым  годзе абавязкова прыйдуць сваты і дзяўчына выйдзе замуж.
Дзяўчаты беглі да плоту і , беручыся рукой за кожную дошку і па чарзе,гаварылі: Хлопец,удавец,распушчанец.На якое з гэтых слоў
выпадала апошняя дошка ў плоце, такога лёсу і чакалі для  сябе дзяўчаты.
Дзяўчаты хадзілі ноччу ў хлеў і лавілі авечак: калі зловяць барана-выйдзе замуж, а калі авечку -не.
Вядучы : Вось мы і пазнаёміліся з каляднымі абрадамі. Але ёсць яшчэ некалькі святаў. Напрыклад, Гуканне вясны. Увага! Пытанне!
Што гэта за свята, якія спадзяванні звязвалі з ім беларусы?
Адказ: Гуканне вясны на Беларусі святкавалася ў розных мясцінах і ўрозныя дні. Людзі сустракалі вясну і развітваліся з зімой.
Вядучы: Гэта, канешне так. Але як яны гэта рабілі, мы зараз даведаемся.
 Ці можаце вы назваць асноўную атрыбутыку гэтага свята? Што рабілібеларусы падчас яго?
Адказ: Асноўнай атрыбутыкай свята Гуканне вясны былі ўзвышаныя мясціны, вогнішчы, арэлі, на якіх гушкаліся цэлы дзень, спяваючывясновыя песні.
Вядучы: Мы працягваем нашу віктарыну. Вельмі любяць беларусы
святы. І адным з самых вясёлых зяўляецца Масленіца.   А ці ведаеце вы,калі яна святкавалася і як праводзіўся масленны тыдзень?
Адказ: Святкавалася Масленіца ў другой палове лютага- першай палове сакавіка. Масленны тыдзень праводзіўся шумна. Наладжвалі гульні.
Ездзілі нам конях, каталіся на санках.
Вядучы: Так, а ці ведаеце вы звычаі, якія выконваліся на Масленіцу?

Адказ: У многіх паветах існаваў масленічны звычай  вазіць бабу на пачастунак . Унукі самі запрагалі ў санкі і везлі ўрачыста сваю бабку- павітуху да сябе на бліны.
Вядучы: Усё  гэта вельмі добра. А зараз слухайце мяне ўважліва. Бліны,аладкі маюць круглую форму. Да таго ж, на Масленіцу быў звычай ездзіць вакол вёскі.  Дык вось, было звычаем выпякаць кругавыя прадметы, рабіць кругавыя рухі. А ці ведаеце вы , што гэта азначала?
Адказ: Усе кругавыя рухі, кругавыя прадметы дапамагалі сонцу хутчэй зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.
Вядучы: Канешне! Ну, а што было заключным момантам Масленіцы?
Адказ: У час развітання з зімой спальвалі чучала масленіцы палена з накручанай саломай.
Вядучы: Я вельмі задаволены нашай гульнёй, але мне здаецца, што нашы ўдзельнікі прытаміліся. Няхай  яны  трохі  адпачнуць, а мы аб’яўляем конкурс сярод гледачоў на лепшы беларускі верш.
Вядучы: Спадзяюся, што паважаныя ўдзельнікі гульні адпачылі. А зараз абяўляю другі тур нашай гульні. Абяўляем пераможцаў першага тура.
Паважаныя знаўцы,як вы ведаеце, Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым рэлігійным святам. Увага- пытанне! Калі святкуюць гэты дзень?
Адказ: Вялікдзень не мае пэўнай  прымеркаванасці ў народным календары.
Яго дата залежыць ад вясновага раўнадзенства. Таму Вялікдзень адзначаюць у перпшую надзелю пасля поўні, надыходзячай у след за раўнадзенствам.
Карацей кажычы, у перыяд пасля 4 красавіка да 8 мая.
Вядучы: Вельмі добра. Вы ведаеце, што гэта свята праслаўляе ўваскрасенне Ісуса Хрыста. Але ж ёсць і другая прычына святкавання.
Хто ці што зяўляецца абектам  свята?
Адказ: Сонца.
Вядучы : Наступнае пытанне. На другі або трэці дзень псля Вялікдня па вёсках ходзяць спевакі і выконваюць песні, прысвечаныя гэтамуўрачыстаму дню. Як называюць г этых спевакоў?
Адказ: Іх называюць валачобнікамі.
Вядучы: Хто не ведае старажытнае абрадавае свята свету і агню Купалле! Язычніцкае Купалле ўпамінаецца ў летапісах 1175 г. Калі адзначаецца Купалле? Якая легенда звязана з гэтым святам?

Адказ: Існуе легенда, вядомая не толькі беларусам. Паводле якой у купальскую ноч нібы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі.
Вядучы: А зараз увага новае пытанне. Напярэдадні Купалля на двор зносяць усялякія старыя рэчы: боты, анучы, адзенне. Прыводзяць старую клячу і вывозяць хлам на поле , і там пакідаюць да ночы. Ноччу яго падпальваюць. Што гэта азначае?
Адказ: Гэта азначае расставанне з усім старым, аджыўшым , шкодным.
Вядучы:Зараз мы разыграем бліц турнір. За кожны правільны адказ- 0,5 бала .
Увага, пытанне!(паказвае на  рэчы : балею з вадой, 2 палкі, 1 свечку,вянок з кветак). Пакажыце, як варажылі ў старыну на Купалле?
Каманды па чарзе паказваюць: на вянок кладуць2 палкі на крыж,пасярод якіх прымацоўваюць запаленую свечку. Вянок пускаюць на ваду.
Вядучы: Калі вянок паплыве- дзяўчына выйдзе замуж. Калі стаіць на месцы- пакуль не пойдзе. Калі вянок круціцца Закончыце фразу.
Адказ: Калі круціцца- дзяўчына застанецца ў старых дзевах.
Вядучы: А зараз мы адпачнём  і паслухаем вершы, прысвечаныя наступнаму святу-жніво.
(Чытаюць верш Касьба Ц. Гартны).
Вядучы : Працягваем нашу гульню. Я, лічу, вы адпачылі ў час гэтайпаэтычнай паўзы. Вядома, што жніво характарызавалася  разнастайнасцю
звычаяў і абрадаў. Напрыклад, жніво пачынае самы спрытны жнец або жнейя і г. д. Увага, пытанне! З якой мэтай жнеяк аблівалі вадой?
Адказ : Каб жніво ішло хутка.
Вядучы: Усе вы ведаеце аб існаванні двайнога коласа. Наступнае пытанне.
З якім паверем ён звязаны?
Адказ: Дзяўчына, якая знойдзе двайны колас, павінна была скора выйсці замуж, хлопец -ажаніцца, жанчына- нарадзіць двайнят.
Вядучы: А зараз апошняе пытанне. Вядома, што пасля трох зажынаў жыта жнейкі звычайна левай рукой зразалі адносцябло і затыкалі сабе за пояс. З якой мэтай?
Адказ: Жняя робіць гэта, каб спіна гнулася, як сцябло.
Вядучы: А зараз журы неабходна падлічыць вынікіі вызначыць пераможцу. А мы паслухаем песні, якія спяваюць напярэдадні жніва.
Гаварыла поле шырокае , жыта ядронае:
Жнейкі,жнейкі мае маладыя, сярпы , залатыя,
Прыходзьце ка мне заўтра рана, каб я не стаяла,
Не хачу я ў полі стаяці, коласам махаці
Вядучы:Вялікі дзякуй усім нашым удзельнікам і гледачам.
Спадзяемся, што гульня дапаможа нам зацікавіцца беларускай  культурай. Да пабачэння!





Комментариев нет:

Отправить комментарий