Мэты:
-падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры
як да вучэбных прадметаў і як да духоўнага здабытку народа;
-фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт;
-развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў;
-фарміраваць нацыянальную свядомую асобу, яе менталітэт;
-развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд навучэнцаў;
Ход
мерапрыемства:
Выкладчык:
Добры дзень! Мы пачынаем гульню «Размаўляем па-беларуску!”
І
хачу пачаць наша мерапрыемства радкамі з
верша Н.Гілевіча, якія прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой
размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў, мове, гісторыя якой
няпростая і цікавая.
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае “мама”
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
І канешне, наша гульня таксама прысвечана нашай
роднай мове.Праверым наколькі добра вы ведаеце яе.
Вітаем удзельнікаў гульні, балельшчыкаў і шаноўнае
журы!
Сустракайце каманду групы №383 і каманду групы №384.
Ацэньваць конкурсную праграму будзе кампетэнтнае
журы ў складзе…
Вядучы: І пачынаем мы з
размінкі
Кожнай камандзе будзе
зададзена па 5 пытанняў. На абмеркаванне 30 секунд.
(За правільны адказ -1 бал.)
1.
У школьнай сумцы я
ляжу, як ты вучышся, скажу. (Дзённік)
2. Якая вадзіца для граматнага гадзіцца? (Чарніла).
3.
Якую сельскагаспадарчую
прыладу можна знайсці на галаве? (Каса).
4.
Якія літары ў
беларускай мове заўсёды пішуцца пад націскам? (о,ё)
5.
Якую соль нельга
дабавіць у ежу? (нота – соль).
6. Як называюцца старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё
прыроды і чалавека? (Міфы).
7. Лірычны твор, пакладзены на музыку? (Песня).
8.
Гаршчок разумны,
хоць сем дзірак мае. (Галава)
9.
Якая рака цячэ ў
роце? (Дзясна).
10.
Якую частку слова
заўсёды знойдзеш у зямлі? (Корань).
1. Конкурс “
Спрыт, знаходлівасць і розум”
Перада мною ляжаць паветраныя
шарыкі, унутры якіх – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне,
неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Каманда, якая
здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай і правільна, будзе пераможцай.
Заданне: падбярыце да рускіх слоў беларускія адпаведнікі:
соревнования,
хозяйничать, земляника, радуга, глагол, книжный магазин.
2.Конкурс “Словы-змейкі” (пад
музыку)
Умовы гэтага конкурсу такія: Усе
удзельнікі выходзяць да дошкі і выстраіваіцесь адзін за адным. Па камандзе першы член каманды пераварочвае
ліст прыдумвае і запісвае слова, што
пачынаецца з апошняй літары папярэдняга (словы не павінны паўтарацца). Даецца
на конкурс 2 хвіліны. Пераможа тая каманда, якае складзе даўжэйшую змейку.
Слова журы
3 .Конкурс “Аматары беларускага фальклору”
У мяне ёсць 2 канверты, аднак
лістоў у іх няма. У канвертах знаходзяцца вядомыя беларускія прыказкі. Праўда,
нейкі маленькі шкоднік пажартаваў і разрэзаў прыказкі напалам, а пасля яшчэ і
ўсё пераблытаў. Але я думаю, для нас гэта не праблема.
Заданне: за 3 хвіліны ўзнавіць як мага больш беларускіх
прыказак. А іх тут схавана роўна 10.
1.
Са свайго языка спусціш –/ на
чужым не зловіш.
2.
Слухай многа, /а гавары мала.
3.
У добрую часіну сказаць,/ а ў
ліхую прамаўчаць.
4.
Адною рукою/ і вузла не завяжаш.
5.
Дзе розумам не дайду, /дык у
кніжцы знайду.
6.
Новых сяброў нажывай, /але старых
не забывай.
7.
Ладзь калёсы зімой, /а сані
летам.
8.
Лепей мець вераб’я ў руцэ,/ чым
арла на суку.
9.
Не раскусіўшы арэх, /зерня не
з’ясі.
10.
Госць на парог – /гаспадыня за пірог.
Выкладчык: Давайце адпачнем і паслухаем цікавыя звесткі пра
беларускую мову.
4 .Конкурс “Цікава ведаць”
На дошцы вывешваюцца словы.Навучэнцы па чарзе выбіраюць
любое з іх. Выкладчык прапануе заданне з выбраным словам. Калі ўдзельнік не
ведае адказ, то яму дапамагаюць гледачы.
Кірыліца. Колькі літар было ў кірыліцы? (43, 24 – запазычаныя, 19
– увялі Кірыл і мяфодзій)
Рыфма. Як называюцца словы, што рыфмуюцца ў гэтых радках?
Сябе паводзіў вельмі бойка,
Ды ўцёк, як пачалася бойка. (Амонімы)
Свята. Гэтае народнае свята заканчвае зіму і сустракае вясну.
Асноўнымі стравамі з’яўляюцца малочныя. А ганаровае месца займаюць бліны з
рознай мукі. (Масленіца)
Пісьмо. Як называўся адзін з відаў пісьма, якім валодалі жрацы?
Найбольш захавалася гэтае пісьмо ў Кітаі. (Іерогліфы)
Помнік. Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і
дзе? (Літары Ў, у Полацку)
Кніга. Якія кнігі перакладаў на беларускую мову Францыск
Скарына? (Бібліі)
Лагагрыф. Гэта загадка, дзе патрэбна ўставіць ці выкінуць літару.
Адгадайце лагагрыф.
Я расту ў шырокім полі, -
Кветачкі блакітныя,
К прыставіш, - і міжволі
Стану дрэвам пышным я.
(Лён – клён)
Алфавіт. Назавіце 28 літару беларускага алфавіта. (Ы)
Птушка. Апавяданне Уладзіміра Дубоўкі называецца “Дзядуля
размаўляе з бацянамі”.
– Хто такія бацяны? (Буслы.)
Звычаі і абрады. Гэта рэч у
народных звычаях і абрадах раней займала важнае месца. Пра якую рэч ідзе
размова? На Вадохрышча ўпрыгожвалі ледзяны крыж, на Сёмуху ахвяравалі бярозе,
на зажынках ахіналі сноп у куце хаты. (ручнік)
Бархатны сезон. Якія два месяцы на паўднёвым
курорце называюцца “бархатным сезонам”? (верасень, катрычнік)
Колер. Які гэта колер – ультрамарын? (Ярка-сіні)
Вядучы:
Адкажыце ў
пісьмовай форме, чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы.
Выраз
|
Адказ
|
1. Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа – не дай
божа.
|
|
2. Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі.
|
|
3. Дай бог чутае бачыць.
|
|
4. Каб было і ў місцы, і ў калысцы.
|
|
5. Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула.
|
|
6. Хай яно на сухі лес.
|
Выкладчык :
Вось і закончылася наша гульня.
А хто стаў пераможцам нам раскажа наша паважанае журы.(Падвядзенне вынікаў).
Да новых сустрэч!
Комментариев нет:
Отправить комментарий