Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



Автор

У працы не маеш права
  На роспач, на слабасць, на стому,
Твая пачэсная справа –
Жыццё адкрываць другому.

                     Выкладчык  беларускай мовы і літаратуры
УА «Бярозаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў”

Адукацыя: вышэйшая.
1996 г.-скончыла Горацкае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Выкладанне ў пачатковых класах”.
2002 г.- атрымала адукацыю ў  Беларускім дзяржаўным універсітэце  па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура", прысвоена кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”.
Катэгорыя: першая
Педагагічны стаж: 21 год
У ліцэі працую з 1996 года. Імкнуся, каб навучэнцы любілі родную мову, каб хацелі размаўляць на ёй, глыбей спазнавалі і спасцігалі таямніцы роднага слова, ведалі і шанавалі традыцыі і культуру роднага краю, захапляліся творамі выдатных беларускіх пісьменнікаў.
Педагагічнае крэда: праз далучэнне да роднай мовы  і  літаратуры выхоўваць асобу.
Мае прынцыпы ў рабоце: Любіць! Разумець! Прымаць! Спачуваць! Дапамагаць!
Прафесійныя інтарэсы: нацыянальная культура і традыцыі Беларусі; вывучэнне і выкарыстанне сучасных агульнаадукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Кантактная інфармацыя: khonovanatasha@gmail.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий