Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 24 ноября 2017 г.

ЛЕПШЫЯ ЦЫТАТЫ З РАМАНА У.КАРАТКЕВІЧА «КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ»


  1. «Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць».
 2.«Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!»
 3.«Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы».
 4.«Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому»
 5.«Справядлівасць чалавек павінен адчуваць сэрцам, а не законамі».
 6.«Кожны падлец калі-небудзь рабіў першы крок да подласці».
 7.«Як б гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары».
 8.«Чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх людзей».
 9.«Мы патрыёты больш за вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі — браты. І ўсе яны падобны адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў…»
 10.«Сям`я, дзе трымаюцца старых звычаяў, не можа выхаваць юду».
 11.«Заручыны — гэта яшчэ не вяселле. I нават вяселле яшчэ не канец. Разумеешь, на зямлi iснуе адзiная непапраўнанасць, адзiная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла — усе можна змянiць тваей воляй або капрызам лесу».
 12.«Дзяржавы праходзяць, i царствы праходзяць, вечнае толькi каханне, i чалавек не можа памерцi, не пакiнуўшы следу на твары зямным. Не ен, дык яго брат. Дык гары яны гарам, дзяржавы, прападай яны пропадам!»
 13.«Гісторыя… Мне здаецца, супраць яе больш за ўсе лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сенняшнім дні».
 14.«Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі хоча зрабіць другому маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў».
 15.«У рабстве гіне дух».
 16.«Тое каханне, якое лёгка дораць, не доўжыцца доўга».
 17.“Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям»я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сябе, амаль усе — сям»ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па сапраўднаму, а не на словах…»
 18.“Паўставаць трэба з надзеяй на перамогу”.
 19.“Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазбежнае, робіцца нясцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий