Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



среда, 22 ноября 2017 г.

Віктарына “Займальныя пытанні аб Беларусі “



МЭТЫ:
1.Паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь;
2.Выхоўваць пачуццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны беларускага народа;
3.Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, маючага ідэі дабра і справядлівасці, здольнага працаваць на карысць Айчыны;
4.Фарміраваць маральныя якасці вучняў праз разуменне грамадзянскага абавязка і неабходнасці свайго ўдзелу ў эканамічных, сацыяльна-культурных працэсах, якія адбываюцца ў дзяржаве;

1. Як правільна завецца дзяржава, у якой ты жывеш?   (Рэспубліка Беларусь)
2.Гэты горад - другі па велічыні на Беларусі. (Гомель)
3.Гэта першая ў свеце краіна, добраахвотна якая адмовілася ад ядзернай зброі. (Беларусь)
4.Гэтай  нацыянальнасці  - 77% жыхароў Беларусі. (Беларусы)
 5."Зямлёй пад белымі крыламм" зваў Беларусь Караткевіч або Гілевіч?
( Караткевіч)
 6.Колькі абласцей уваходзіць у склад нашай рэспублікі? (6)
 7.Гэтая краіна - усходні сусед Беларусі. (Расія)
 8. Гэты рускі паэт праязджаў Віцебск, Магілёў і Гомель на шляху ў паўднёвую сылку. (Пушкін)
 9.Гэты міжнародны фэст мастацтваў штогод праходзіць у Віцебску. ("Славянскі кірмаш")
 10.Гэты народны паэт напісаў паэму "Новая зямля" (Я. Колас)
 11 .Гэтая рака працякае ў Гомелі. ( Сож)
 12.Ён узначальваў паўстанне 863 г. на Беларусі. (Каліноўскі)
 13.Ён з'яўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. (А. Лукашэнка)
 14.Гэтае возера завуць " Беларускім морам" (Нарач)
 15.Гэты драпежнік - на гербе Гомеля. (Рысь)
 16.У Вязынках  пад Менскам - музей гэтага народнага паэта Беларусі. (Янка Купалы)
 17.У гэтым горадзе прапаведаваў Кірыла Тураўскі (Тураў)
 18.Да рэвалюцыі Гомель некаторы час уваходзіў у склад Менскай або Магілёўскай Губерні. (Магілёўскай)
 19.У гэтым нацыянальным парку быў пакладзены канец СССР. (Белавежская пушча)
 20.Гэты ансамбль у пачатку 70-х зваўся "Лявоны". ("Пясняры")
21.Гэта самы паўночны абласны цэнтр Беларусі. (Віцебск)
 22. Гусоўскі  напісаў "Песню пра зубра" або "Песню пра бусла"? ("Песню пра зубра")
 23 .Гэтае карысны выкапень здабываюць у раёне Рэчыцы. (Нафта)
 24. "Альпійскую баладу" напісаў Шамякін або Быкаў? (Быкаў)
 25.У гэтым горадзе святкавалі "Дажынкі" 2006. (Бабруйск)
 26.Як завецца спартовы комплекс пад Менскам. (Раўбічы)
  27.Якім быў дзяржаўны сцяг Беларусі ў 1994г. (Бела-чырвона-белы)
 28.Бюст гэтага палітычнага дзеяча сучаснасці ўсталяваны ў Гомелі. (Грамыка)
 29. На гэтай рацэ знаходзіцца Віцебск. (Заходняя Дзвіна)
 30 .У гэтым горадзе ткалі  знакамітыя Слуцкія  паясы. (Слуцк)
 31.Колькі мораў абмывае Беларусь.(Ніколькі)
 32. У гэты дзень святкуецца Дзень незалежнасці Беларусі. (3 ліпеня)
33.Гэты паэт - класік беларускай байкі.(Крапіва)
 34.Яго імя носіць галоўны праспект Менска.(Скарыны)
 35.У гэтую міжнародную арганізацыю Беларусь уступіла ў 1945г. (ААН)
 36.Еўфрасінню Полацкую звалі Святаслава або Прадслава? (Прадслава)
 37. Герб гэтага абласнога цэнтра - алень з крыжом на галаве. (Гародня)
 38. У 1939г.  да БССР была далучана...(Заходняя Беларусь)
 39. Як завецца міжнародны нафтаправод пракладзены на тэрыторыі Гомельшчыны? ("Сяброўства")
 40.Які тытул носіць апошні гаспадар Гомельскага двара Паскевіч? (князь)
 41.Гэта - рэспубліканскі піянерскі лагер на возеры Нарач. (Зубраня)
 42.Гэты звер- знак Менскага аўтазавода. (Зубр)
 43. У гэтай бітве 1410г. беларусы разам з літоўцамі і палякамі разграмілі крыжакоў. (Грунвальд)
 44. Сёлета Беларусь цалкам вызвалілася ад фашыстаў.(1944)
 45.Гэты горад з'яўляецца цэнтрам СНД. (Менск)
 46.Як беларусы завуць свята Ражджаства. (Каляды)
 47. Гэты раённы цэнтр Гомельскай вобласці тры стагоддзі быў сталіцай старавераў. (Галінка)
48.Сёлета А. Лукашэнка стаў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. (1994)
49.У гэтым выглядзе спорту стала алімпійскай чэмпіёнкай Яніна Карольчык. (Штурханне ядра)
 50 .Гэты беларускі паэт памёр у юнацкасці ад сухот. (Максім Багдановіч)
 51.Як зваўся герб Беларусі з 1991 до1995г.? ("Пагоня")
 52.Гэтыя тэлевізары выпускаюцца ў Менску.("Гарызонт")
 53.У гэтым горадзе знаходзіцца Беларускі металургічны  завод. (Жлобін)
 54.Гэтае славянскае племя жыла на тэрыторыі Гомельшчыны тысяча гадоў назад. (Радзімічы)
 55.Гэты партызанскі камандзір у 70-е гады мінулага стагоддзі быў сакратаром ЦК КПБ. (Машэраў)
56.Гэтыя беларускія лідары падпісалі Белавежскую дамову. (Шушкевіч і Кебіч)
57.Ён - рускі калега Францыск Скарыны. (Ян Фёдараў)
 58.Гэты мемарыял ахвяр вайны размешчаны ў 65 км да поўначы ад Менска. (Хатынь)
59.Гэта і беларускі танец, і карняплод  -  знак Беларусі. (Бульба)
 60.Лазар Богша вырабіў гэтую царкоўную каштоўнасць. (Крыж Ефрасінні Полацкай.)
 61.Заснавальнікам  гэтага горада завуць легендарнага Машэку (Магілёў)
 62.Гэты звер упрыгожвае герб Ваўкавыска.(Воўк)
 63.На гэтай кінастудыі здымалі серыял "Паскораная дапамога". (Беларусьфільм)
 64.У гэтую раку ўпадае Сож  паблізу ад Лоева. (Днепр)
 65.Імя гэтага авіяканструктара носіць тэхнічны ўніверсітэт у Гомелі. (Сухі)
 66.Колькі разоў  станавілася чэмпіёнам КВЗ каманда БДУ. (2)
 67.Гэты раённы цэнтр Гомельшчыны паўстаў на месцы вёскі Шатнікі.(Светлагорск)
68.Гэтым уславіўся гамяльчанін Леанід Гейштор у веславанні. (Стаў першым алімпійскім чэмпіёнам)
69. На гэтай беларускай рацэ спыніла існаванне войска Напалеона. (Бярэзіна)
 70.Гэта беларуская назва  свята летняга сонцастаяння. (Купала)
71.Так завецца літоўская рака Нямунае, калі цячэ праз Гародню. (Нёман)
 72. Гэтая беларуская рок-група - незалежная рэспубліка. (НРМ)
 73. Аповесць аб падпольшчыках гэтага горада звалася "Руіны страляюць ва ўпор". (Менск)
 74.Так звалі  полацкага князя Усяслава. (Чарадзей)
 75.Імёны гэтых святых носіць галоўны  праваслаўны сабор Гомеля. (Пятра і Паўла)
 76.Віцебскія тэлевізары  завуцца ...(Віцязь)
 77.Гэта рэактыўная зброя была ўпершыню ўжыта ў 1941г.  пад Оршай. ("Кацюшы")
 78. Замак у гэтым беларускім горадзе занесены ў рэестр ЮНЭСКА. (Свет)
 79.Гомель пры падзеле Рэчы Паспалітай дастаўся .... (Расіі)
80.Гэтыя трактары прапагандуюць нашу краіну ва ўсім свеце. (Беларусь)
 81.Гэтая полацкая князёўна спрабавала забіць свайго мужа - князя Уладзіміра. (Рагнеда)
 82.Ён - аўтар "Дзікага палявання караля Стаха" і "Евангеллі ад Юды". (Уладзімір  Караткевіч)
 83.Гэтая менская рака - знак крывавых войнаў мінулага і нядаўняй трагедыі. (Няміга)



Комментариев нет:

Отправить комментарий