Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 1 декабря 2017 г.

5 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Разанава (1947)



Нарадзіўся 5 снежня 1947, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускіпісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся.
У 1966 А. Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 студэнты-філолагі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя П. М. Машэрава (ліст падпісала некалькі сотняў чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы.
Пасля таго як Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш два першыя ўзімку 1969 былі выключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970.
У 1970—71 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага раёна. З 1972 у Мінску; 1972—74 — літаратурны супрацоўнік газеты «ЛіМ» і часопіса «Родная прырода». ЧленСаюза пісьменнікаў СССР з 1972. У 1974—86 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.

Комментариев нет:

Отправить комментарий