Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 1 декабря 2017 г.

Літаратурная гасцёўня “Жыццё і творчасць Алеся Разанава”





Мэты:Пазнаёміць з жыццём і творчасцю сучаснага беларускага паэта, яго многажанравасцю, з новымі жанрамі ў беларускай літаратуры.
Развіваць мову, выразнасць у чытанні.
Выхоўваць любоў да прыроды, цікавасць да жыцця сваіх землякоў.

Форма правядзення: літаратурная гасцёўня.

Абсталяванне: партрэт паэта. Кабінет упрыгожаны нацыянальнымі атрыбутамі.
                                                    
                                       Ход мерапрыемства:
Вядучы1: Алесь Разанаў –паэт ад Бога. Звычайны чалавек і незвычайны паэт, які пошук і адкрыццё зрабіў сваёй рэлігіяй. Учым прызначэнне паэзіі і яе сутнасць? Алесь Сцяпанавіч пра гэта напісаў так: “Усё ж такі прызначэнне паэзіі не метафарызаваць рэчаіснасць, а пераўтвараць яе ў з’яву наступнага парадку- у сэнс, у святло, у будучыню: не узбуджаць – а будзіць”.

Вядучы 2: Паэзія Разанава складаная, уражвае сваёй філасофскай глыбінёй, неардынарнасцю,зашыфраванасцю, ускладненасцю формы, але той , хто цярпліва ўчытаецца- духоўна багацее. Яго паэзія – паэзія думкі , яна абуджае пачуцці , перажыванні, нешта патаемнае ў душы чытача, выклікае на роздум.

Вядучы 1: У паэта  ў самых першых вершах  і зборніках ёсць прыняцце і разуменне сваёй значнасці, сваёй сілы, свайго таленту, свайго лёсу- лёсу паэта.,
Чытальнік: А .Разанаў “Адно сказаць….”

Вядучы2: Алесь Разанаў піша, як пішацца, не азіраючыся на аўтарытэта і паэтычных куміраў. Уяго ёсць свая “тайна”, ёсць што сказаць людзям .Ён творыць сваё Быццё, свой Час, сваю прастору, сваю “новую рэчаіснасць”. Філасаванне ў Разанава –Гэта нешта спантаннае і глыбокае. Пошук, тварэнне сэнсаў, словаў, рэчаў і- не самамэта….
Гэта- адзіна магчымае для паэта існаванне –жыццё – пошук слова: унутранае,, непераможнае пачуццё-жаданне, не выканаць якое немагчыма, “Мэта –мара”, шлях што “усё прымае”.
Матэрыял для паэзіі спрадвечны- мова, шчодрасць яе колераў і адценняў. Паэт не выбірае свой шлях. Шлях сам выбірае яго.

Вядучы1:Алесь Разанаў- асоба ў беларускай літаратуры рэдкая, прывабная, адметная. Уся яго творчасць  стала падзеяй. Здаецца, ні адно  імя не выклікала столькі спрэчак, колькі імя Алеся Разанава.Традыцыянал і яркі наватар, ён увёў у паэзію свае новыя жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як шкода і накірунак. Як вядома,новае нараджаецца цяжка, выклікае рэзкае адмаўленне. Практычна кожны чарговы зборнік абвастрыў літаратурную сітуацыю, выклікаў спазмы ідэалагічнай пільнасці. Прыхільнікі афіцыйных ісцін дакаралі яго неўразумеласцю, а равеснікі хвалілі, мабыць, не зусім і не ўсім зразумелыя творы падкупала дзёрзкасць паэта -быць непадобным на зразумелых. “Наклікаў на паэта ганенні божы дар, талент, які дамагаўся поўнай творчай свабоды…
Паэт рваўся ў непазнанае і паднімаў чытача над будзённым раскладам дзён і смакотаю побыту, вёў да глабальнага зместу жыцця, да праблем самарэалізацыі асобы”.
Вядучы 2:Але канфлікт з коравамі грамадства пачаўся значна раней. Студэнт Беларускага ўніверсітэта быў аб’яўлены падбухторшчыкам і падлягаў выключэнню. А за што? За тое, што ў ліку першых падпісаў зварот студэнтаў універсітэта да кіраўніцтва рэспублікі з просьбай выкладаць прадметы на беларускім аддзяленні філфака на  роднай мове. Камсамольскі лідар, выдатнік стаў нацыяналістам . Толькі дзякуючы заступніцтву літаратурных колаў сталіцы , канфлікт абышоўся пераводам Разанава ў Брэсцкі  педінстытут.
Вядучы1: Першая кніжка пад смелай назвай для той пары “Адраджэнне” выйшла ў год заканчэнны Алесем Брэсцкага педінстытута  ( 1970 г.) Малады настаўнік некаторы час  працаваў выкладчыкам у Кругельскай СШ Камянецкага раёна.
У 1972 годзе Разанаў быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі і змог вярнуцца ў Мінск, увайсці ў групу беларускіх пісьменнікаў, што ўвасаблялі маральны аўтарытэт літаратуры. Працаваў літсупрацоўнікам газеты  “Літаратура і мастацтва”, часопіса “Родная прырода”, быў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У апошні час Алесь Разанаў працуе намеснікам галоўнага рэдактара адноўленага літаратурна- культуралагічнага часопіса “Крыніца”, навуковым супрацоўнікам нацыянальнага навукова- асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. У творчым актыве А.Разанава- пераклады з англійскай, нямецкай, балгарска- чэшскай, літоўскай, латышскай, эстонскай, грузінскай моў, з моў , якімі не дужа валодаюць нават лінгвісты. Але галоўнае, Разанаў- паэт.

Вядучы 2:Нарадзіўся Аляксандр Сцяпанавіч  Разанаў у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Першыя вершы юнака былі  надрукаваны, калі  ён вучыўся ў шостым класе сярэдняй школы. Сапраўдны крок у літаратуру Разанаў зрабіў у 1996 годзе, калі ў газеце “Літаратура і мастацтва” у рубрыцы “Будзем знаёмы” з’явілася вялікая падборка яго вершаў. Анатоль Вярцінскі ўспамінае : “ Уражвалі самі па сабе вершы сваёй сілай, сваёй сталасцю, сваёй тугой пластычнасцю радка
І навізной сугуччаў, - уражваў і той факт, што напісаны яны пяром вучня- старшакласніка вясковай школы. У мяне, помню, было такое адчуванне, што адбылася сустрэча з цудам”.Давайце паслухаем некалькі ранніх вершаў паэта з кнігі “Адраджэнне”
Чытальнік: “Ацежалелай галавы ніяк сцяблінка не падыме…”
(Разанаў А.”Спякота”/ Разанаў А. Адраджэнне.- Мн.,1970. –с.42)
Чытальнік: “Празрысты звон,грымотны грукат…”
(Разанаў А.” Мова”/ Разанаў А. Адраджэнне.- Мн.,1970.- с.25-260)
 Вядучы 1: А вось яшчэ адзін класічны верш Алеся Разанава ўжо з другой кнігі “Назаўжды”.
Чытальнік: “Чаромхі горкі пах..”
(Разанаў А. Нявыказаная балада/ Разанаў А. Назаўжды: вершы і паэма.-Мн., 1974.-с.31)
Вядучы 2:Алесь Разанаў- аўтар ужо названых зборнікаў, а таксама “Каардынаты быцця”(1976), “Шлях-360”(1981),” У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992), “Паляванне ў райскай даліне”(1995). Дзяржаўная прэмія імя Я. Купалы ў галіне літаратуры ў 1990 годзе прысуджана Разанаву за кнігу “Вастрыё стралы”(Мн., 1988). У выдавецтве “Мастацкая літаратура”, здадзены рукапіс кнігі”Рэчаіснасць”. У “Залатой серыі” гэтага ж выдавецтва ў 1998 годзе плануецца да выхаду кніга выбраных твораў паэта “лясная дарога”. У Берліне быў надрукаваны зборнік паэзіі Разанава “Знакі вертыкальнага часу”. Пасля зборніка Максіма Багдановіча, выдадзенага ў 1949 годзе, гэта першая кніга беларускага паэта на Нямеччыне. Выйшла кніга твораў паэта і ў Балгарыі.
 Вядучы1: Сёння ў беларускай паэзіі існуе такое паняцце, як аўтарскія жанры Алеся Разанава. “Кожны твор у прынцыпе- гэта адкрыццё. Я ва ўсялякім разе не прыхільнік колькаснага нарошчвання вершаў. Мне цікава расці, мне цікава адкрываць. А калі кожны верш- адкрыццё, то і мабыць, яшчэ большае адкрыццё, калі адкрываецца нейкі жанр”. Алесь Разанаў увёў у нашу літаратуру новыя паэтычныя формы- версэт, квантэма, пункцір, якія найбольш поўна прадстаўлены ў апошняй яго кнізе “Паляванне ў райскай даліне”(Мн.,1995). Аўтарскія жанры, якія нельга знайсці ні ў адным даведніку- гэта формы арганічнага самавыяўлення таленту Разанава, адпааведныя звышзадачы,якую ён сабе ставіць.
Вядучы 2: Вершы-версэты па будове сваёй нагадваюць балады, прытчы, спалучаюць у сабе апавядальную інтанацыю і філасофскую афарыстычнасць, сюжэтнае развіццё і роздум, рэальнасць і магію фантазіі. Інтэнсіўна працуе ў версэтах комплекс канкрэтызаваных абстракцый: час,прастора, рух, спакой ,шум, цішыня. Пазнанне ідзе праз пераўтварэнне з’яў і прадметаў у паняцці аб іх.
Чытальнік:” Палову жыцця падаюся ў свет, палову- варочаюся са свету…”
(Разанаў А. Бязмежжа/ Разанаў А. Вастрыё стралы.- Мн., 1988.- с. 5)

Вядучы1: Давайце паслухаем версэт” Паляванне ў райскай даліне”, які даў назву ўсёй кнізе.
Чытальнік: “ А потым выйшлі ў даліну… Сінелі ўдалечы горы, урачыста высіліся лясы…:
Чытальнік:   “Пасажыры” 
“ У пасажыраў сумкі, валізкі , торбы. Калі пасажыры, спяшаючыся, бягуць, да свайго вагона, сумкі, валізкі, торбы ім у рукі і ўпарта іх цягнуць назад…”
(Разанаў А.Пасжыры/Разанаў А. Паляванне ў райскай даліне.- Мн., 1995- с.24)
Вядучы 2: З часоў свайго дэбюту ў літаратуры АлесьРазанаў вельмі любіць мініяцюру- кароткі, сціплы гранічна скандэсаваны верш.
“У мініяцюр свая паэтка, свае асаблівасці , якіх не вырашыць буйнай форме. У мікрасвеце мініяцюр не менш таямніц і магчымасцяў, чым у мікрасвеце іншых жанраў. У мініяцюры пачынае гучаць, істотнець не толькі асобнае слале і асобная літара, гук, гук- “электрон” верша. Мініяцюра прадбачыць паэму: як зерне больш колас, чым сцябло, так і яна больш мікрапаэма, чым мікраверш”.
Вядучы1: Уновым зборніку цэлы раздзел складаюць такія мініяцюрныя формы, як пункцір. “Пункціры- гэта назіранне, думка, вобраз – тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці. Што пастукалася ў тваю душу, у свядомасць, што блізка падступілася.” Пункцір –гэта рыфмаваны куплет, дзе захоўваецца рэха напеўнасці, 3,4, 5, 6 радкоў ад сілы, маленькая кропка неабсяжнага жыцця. Уражвае трапнасць слова, нейкая незразумелая іх сіла.
Чытальнік: “Стаяць на балоце стагі з аснежанымі вярхамі- тутэйшыя горы”
(Разанаў А./ Разанаў А .Паляванне ў райскай дкаліне. –Мн., 1995-с. 58, 63, 67, 70, 72)
Чытальнік: “ Агарадзіўся ад наваколля
                       Плотам з бярозаў і соснаў
                        І сам за імі стаіўся лес….”
(Разанаў А. Пункціры / Крыніца.- 1996.-3 –с.26-31)
Вядучы 2: Кожная з’ява, кожны прадмет у Разанава мае сваю назву, свае слова, сваё паняцце – яны па сутнасці хочуць агучыцца, расказаць пра сябе.
Вершаказ-жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. “Горад”,”Дуб”, “Камень”, “Грошы”, “ Ноч”, “Сарочка” і гэтак далей –гэта вобразы- назвы, вобразы- тэмы. Давайце паслухаем як хораша прачытваюцца вершаказы.
Чытальнік:    “ Гузік”
“Гузік спрытна ўлазіць у шчыліну-пятлічку, але назад вылезць не можа, застаючыся вязнем свайго спрыту, сваёй зухаватасці….”
( Разанаў А. Гузік / Разанаў А. Паляванне ў райскай даліне. –Мн., 1995 – с.8)
Чытальнік:                                “Імя”
“ Кожны , хто прыходзіць на свет, атрымлівае сваё імя…”
( Разанаў А. Імя / Разанаў А. Паляванне ў райскай даліне. –Мн., 1995 – с.15)
Вядучы 1: Апошні раздзел кнігі “Паляванне ў райскай даліне” пазначаны аўтарам як “ Зномы” . Гэта цэлая кніжка ў кнтжцы. Зномы- празаічныя тэксты, філасафемы, што даюць афарыстычнае тлумачэнне той ці іншай мастацкай з’явы, нават самому працэсу творчасці.
Чытальнік: “Кожны народ мае хаця б адзін геніальны твор, і гэты твор –мова”
                                    ****
“ Творчасць –сустрэча з невядомым. Як толькі невядомае замяняецца вядомым, яна немінуча пераўтвараецца ў імітацыю”.
                                 ****
Чытальнік: “ Кірунак і асаблівасць паэзіі: выказаць словамі тое, што проста так, па-за паэзіяй, выказаць немагчыма, невыказанае.
Паэзія пачынаецца з немагчымасці казаць. Там, дзе змаўкае і адчувае сваё паражэнне асоба, адраджэнца паэта”.
( Разанаў А. / Паляванне ў райскай даліне.- Мн.1995-с.177,179,232,252)
Вядучы 2: У выдавецтва “Мастацкая літаратура” здадзены рукапіс новай кнігі Алеся Разанава, якая мае назву “Рэчаіснасць”. Выхад яе планаваўся на 1995 год. Але гэта не адбылося. Там будуць тыя самыя жанры, але будзе і эксперыментальныя ўзнаўленні. Убудучай кнізе цэлыя пласты ўзнаўленняў: Кірыла Тураўскі, Ф. Скарына, М. Сматрыцкі, В. Цяпінскі і іншыя. Перачытаць, пераасэнсаваць старажытных аўтараў, узнавіць сродкамі сучаснай беларускай мовы- для Разанава гэта значыць вярнуць іх у сёння, наступным пакаленням.

Вядучы 1: Што чакаць ад Разанава заўтрашняга? Новых змястоўных формаў, неардынарных ідэй? “ Я думаю,што гэты паход доўжыцца. Ён будзе доўжыцца, таму што недзе закладзены ў душу, які не хоча працаваць на колькасць . Яму трэба нешта адкрываць, казаць тое, што дагэтуль не казалася.” Нельга запраграмаваць талент. Спачатку было слова, і далей будзе слова, слова Алеся Разанава ў нашай нацыянальнай літаратуры.
Чытальнік: “Лісце між  калюкоў
                     Буй- цвету наварожыць
                     І сцішнавата ў гэтай варажбе…”
(Мацяш Н. Песня ў цярноўніку .Алесю Разанаву/ Мацяш Н. Шчаслівай долю назаві…: Лірыка.-Мн., 1990.-с.74)

Комментариев нет:

Отправить комментарий