Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



среда, 20 декабря 2017 г.

Цікавыя факты пра Беларусь

Ці ведаеце вы, што: 


1.Беларусь – самая вялікая з еўрапейскіх краін, якая не мае доступу да мора, а на яе тэрыторыі могуць змясціцца такія дзяржавы, як Бельгія, Швейцарыя і Грэцыя адначасова.
2.Можна здзівіцца, але продкамі з Беларусі могуць пахваліцца некаторыя знакамітасці з Галівуда: Ліза Кудроу з серыяла “Сябры”, Скарлет Ёхансэн, Харысан Форд, Майкл Дуглас, Луіс Мэйер – адзін з заснавальнікаў знакамітай кінастудыі “Metro Goldwyn Mayer”.
3.Многія з вас карыстаюцца прылажэннем Viber на сваіх смартфонах. Так, вы здагадаліся, яно створана беларускімі праграмістамі.
4.Беларусь можа пахваліцца і таленавітымі музыкантамі. Прадстаўнікі нашай краіны двойчы трыўмфавалі на дзіцячым Еўрабачанні: у 2005 годзе (Ксенія Сітнік) і 2007 годзе  (Аляксей Жыгалковіч). У гэтым годзе наша ўдзельніца заняла 5-ае месца.
5.Вікторыя Азаранка – адна з лепшых тэнісістак у свеце з 2008 года, а ў 2012 г. займала першае месца ў рэйтынгу. Зараз спарцменка зрабіла паўзу ў спорце, аднак прыхільнікі тэнісу чакаюць яе вяртання.
6.У 2014 годзе на Беларускім аўтамабільным заводзе БелАЗ створаны самы вялікі самазвал у свеце. Яго вышыня складае амаль 9 метраў, а грузапад’ёмнасць – да 500 тон. Такога гіганта можна сустрэць толькі ў кар’ерах, дзе  здабываюцца карысныя выкапні.
7.З ліпеня 2016 г. упершыню ў навейшай беларускай гісторыі ў краіне з’явіліся манеты. Да гэтага часу былі толькі папяровыя грошы. Новыя беларускія рублі з выгляду крыху нагадваюць еўра, вылучаюцца яркасцю і прыгожым дызайнам. Таму не дзіўна, што наша 100- рублёвая купюра была намініравана на міжнародным конкурсе як “Купюра года”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий