Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



среда, 15 ноября 2017 г.

16 лістапада -80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лукшы (1937), беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспедыцыі. У 1958 г. - інструктар Полацкага гаркама камсамола, камсорг трэста № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. - літсупрацоўнік полацкай газеты «Сцяг камунізма», загадчык аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра» (Полацк), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газеты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. - старшы рэдактар, з 1975 г. - галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1980-1998 гг. - дырэктар выдавецтва "Юнацтва"

Комментариев нет:

Отправить комментарий