Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 27 октября 2017 г.

Народныя прыкметы і павер'і.



Кастрычнік


У кастрычніку — насмаркаць

Багачу, я свой сноп малачу.
У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.
У кастрычніку снег — толькі на грэх.
У кастрычніку гром — зіма без снегу.



Лістапад


Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.
Калі ў лістападзе грыміць — ратай вясну сніць.
Прыйшоў лістапад — кармі скацінку, брат.
Лістапад сцюжаю багах: з кожным падзеліцца, яшчэ і на старцаў пакіне.
Лістапад зіме сцежку пракладае.
Лістапад снегу навее — хлеба прыбудзе, 
а вада разальецца — сена набярэцца.
Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца.
Лістапад на рабой кабыле ездзіць: то снег, то слата.



Комментариев нет:

Отправить комментарий