Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 27 октября 2017 г.

28 кастрычніка – 95 гадоў з дня нараджэння Міхася Даніленкі , беларускага пісьменніка, публіцыста.







Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён) 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (1941), мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 уцёк з лагера ваеннапалонных, са жніўня 1945 зноў у дзеючым войске. Працаваў настаўнікам Казярожскай 7-гадовай школы Лоеўскага р-на. Скончыў завочна Гомельскі педагагічны інстытут (1952). У 1952-1982 - супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». З 1983 жыве ў в. Пустая Града Лоеўскага р-на. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1950).
Дэбютаваў апавяданнем у 1940. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар'я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Адзначаны дзвюма граматамі ВС БССР,

Комментариев нет:

Отправить комментарий