Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



вторник, 17 октября 2017 г.

Мова кветак

Многія кветкі нясуць пэўны сэнс.
 Калі ты вырашыў падарыць іх, то ведай, што...



астра – смутак, маркота;

белая лілея  - сімвал юнацтва, чысціні, цнатлівасці;

белы гарлачык – сімвал прыгажосці;

васілёк (валошка) – далікатнасць, унутраная высакароднасць;

гваздзік чырвоны – сімвал перамогі, сілы;

гваздзік белы – сведчанне ціхага смутку;

вяргіня – выказванне ўдзячнасці;

званочак – вернасць, адданасць;

мімоза – сарамлівасць, сціпласць;

нарцыс белы – пакорлівасць;

нарцыс жоўты – эгаістычнасць;

незабудка – назва кветкі гаворыць сама за сябе: чалавек, 
які падарыў яе, просіць помніць аб сабе, не забывацца;

пралеска – надзея на лепшае;

цюльпан – узаемнасць;

язмін – пяшчотнае прызнанне ў каханні, пакланенні.


Комментариев нет:

Отправить комментарий