Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



четверг, 19 октября 2017 г.

70 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба

20 кастрычніка – 70 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба, беларускага паэта,празаіка  і перакладчыка.



Юрка (Юрый Уладзіміравіч) Голуб (1947, в. Горна, Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) .
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1971.

1 комментарий:

  1. Выпадкова натрапіла на Ваш блог. Дзякую за тое, што імкнецеся папулярызаваць роднае Слова.

    ОтветитьУдалить