Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 19 января 2018 г.

Этнаграфічны турнір "Скарбы роднага краю"



Мэты: пашырыць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.
Абсталяванне: мультымедыйная сістэма для прэзентацыі, карткі з нумарамі заданняў, бочка з фішкамі, паветраныя шарыкі.

Сцэнар свята:

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць.


           Вядома, што кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй,
            на якой нарадзіўся. І канешне, кожны з нас павінен ведаць мінулае
           роднага краю, ганарыцца  культурнай спадчынай сваёй краіны.
Я запрашаю  вас прыняць удзел у этнаграфічным
турніры «Скарбы роднага краю»,  я спадзяюся, што сёння  кожны з вас  атрымае новыя веды,  і зможа далучыцца да духоўных скарбаў роднай Беларусі. Яго правілы наступныя. Кожная каманда  па чарзе адказвае на пытанні. Калі адна каманда не здолее адказаць на пытанне, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы спаборніцтва  мы падвядзём вынікі. Мне будзе дапамагаць падлічваць балы наша паважанае журы …
І. Конкурс « Скарбы роднага краю»
Каманды па чарзе адказваюць на пытанні. (За кожны правільны адказ 1 бал).
1.Колькі абласцей уваходзіць у склад нашай рэспублікі?(Шэсць)
2.Каму належаць словы “Мой родны кут, як ты мне мілы…”?(Я.Коласу)
3.”Ежевика” па-беларуску (Ажыны)
4.Прылада для памолу зерня, ручны млын (Жорны)
5.Самы старажытны горад Беларусі (Полацк)
6.Колькасць літар у беларускім алфавіце (32)
       7.Колькі населеных пунктаў у Бярозаўскім раёне?
(110 сельскіх населеных пунктаў, г. Белаазерск)
       8. У якую раку ўпадае Ясельда?
       (Прыпяць)
 9. Беларускі народны тэатр лялек, які вядомы з ХVІ ст. (Батлейка)
10.Якую "Песню..." напісау М. Гусоýскi? ("...пра зубра".)
        11.Першая  кнiга,   выдадзеная  Ф. Скарынам. ("Псалтыр".)
        12.Колькі мораў абмывае Беларусь.(Ніколькі)
        13. У гэты дзень святкуецца Дзень незалежнасці Беларусі.
      (3 ліпеня)
        14.Еўфрасінню Полацкую звалі Святаслава або Прадслава? (Прадслава)
        
ІІ. Конкурс «Замарочкі з бочкі»

Каманды па чарзе цягнуць з бочкі фішкі з нумарамі. На дошцы размешчаны пранумараваныя лісты з пытаннямі.(дадатак 1)
 
ІІІ. Конкурс «Адгадай крыжаванку» (дадатак 2)

ІV.Конкурс «Хто хутчэй»
Перада мною ляжаць паветраныя шарыкі, унутры якіх – запіска з заданнем. Для таго, каб дастаць заданне, неабходна да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Каманда, якая здабудзе лісток з заданнем і выканае яго першай і правільна, будзе пераможцай.(дадатак 3)

Конкурс балельшчыкаў
1.    У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (дзённік)
2.    Якая вадзіца для граматнага гадзіцца? (Чарніла).
3.    Якую сельскагаспадарчую прыладу можна знайсці на галаве? (Каса).
4.    Якую соль нельга дабавіць у ежу? (нота – соль).
5.    Лірычны твор, пакладзены на музыку? (Песня).
6.    Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае. (галава)
7.    Якая рака цячэ ў роце? (Дзясна).
8.    Якую частку слова заўсёды знойдзеш у зямлі? (корань).
9.    Маленькі сабачка, на носе балячка (Запалка)
10.    Чорны парсючок два хвосцікі мае (Лапаць)
11.          Жыў-быў капітан, сем душ пракармляў. Прыйшлося яму ўміраць, ніхто не бярэцца хаваць. Выкінулі за вугал, і сабакі не ядуць (Гаршчок)
12.          Што гэта за чараўнік, што з аднаго чалавека двух робіць? (Люстэрка)
13.          Удзень, як абруч, уночы, як вуж; хто гэту загадку адгадае, той будзе мой муж (Пояс або папружка)
14.          Не разыначка я – мяне ж усе смакуюць, не дзяўчыначка я – мяне ж усе цалуюць (Лыжка)
15.Пералічыце пры дапамозе прыслоўяў 5 дзён тыдня па парадку. (Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра).
 
V. Конкурс «Пазнай асобу»
”Сем падказак”
Умова: хто адгадае асобу з першай падказкі, атрымлівае 7 балаў, з другой – 6 балаў і г.д. Калі адказ няправільны, магчымасць адказаць атрымлівае каманда-суперніца.
Першая асоба.
1)Жыў у ХІІ стагоддзі.
2)Сын багатых бацькоў.
3)Быў манахам і займаўся літаратурнай дзейнасцю.
4)Праведнае жыццё зрабіла яго настолькі паважаным і вядомым, што людзі папрасілі яго стаць епіскапам.
5)Быў цудоўным прамоўцам.
6)Нашы продкі называлі яго Залатавустам.
7)Нарадзіўся ў Тураве. (Кірыл Тураўскі)
Другая асоба.
1)Полацкая князёўна надзвычайнай прыгажосці.
2)Яе бацька – першы вядомы нам полацкі князь.
3)На схіле дзён пайшла ў манастыр.
4)Яе другое імя – Гарыслава.
5)Праз яе сына Ізяслава была адноўлена дынастыя полацкіх князёў.
6)Яе праўнук – Усяслаў Чарадзей.
7)Князь Уладзімір ажаніўся з ёй без згоды дзяўчыны, пасля таго як захапіў Полацк і забіў яе бацькоў і братоў. (Рагнеда)

Падвядзенне  вынікаў




                                                                             Дадатак 1

 1.Колькі літар было ў кірыліцы? (43, 24 – запазычаныя, 19 – увялі Кірыл і Мяфодзій)
2.Як называюцца словы, што рыфмуюцца ў гэтых радках?
Сябе паводзіў вельмі бойка,
Ды ўцёк, як пачалася бойка. (Амонімы)
3.Гэтае народнае свята заканчвае зіму і сустракае вясну. Асноўнымі стравамі з’яўляюцца малочныя. А ганаровае месца займаюць бліны з рознай мукі.  (Масленіца)
 4.Як называўся адзін з відаў пісьма, якім валодалі жрацы? Найбольш захавалася гэтае пісьмо ў Кітаі. (Іерогліфы)
5.Якой літары беларускага алфавіта пастаўлены помнік і дзе? (Літары Ў, у Полацку)
 6.Якія кнігі перакладаў на беларускую мову Францыск Скарына? (Бібліі)
7.Гэта загадка, дзе патрэбна ўставіць ці выкінуць літару. Адгадайце лагагрыф.
Я расту ў шырокім полі, -
Кветачкі блакітныя,
К прыставіш, - і міжволі
Стану дрэвам пышным я.
(Лён – клён)
 8.Назавіце 28 літару беларускага алфавіта. (Ы)
9.Апавяданне Уладзіміра Дубоўкі называецца “Дзядуля размаўляе з бацянамі”.
– Хто такія бацяны?      (Буслы.)
10.Гэта рэч у народных звычаях і абрадах раней займала важнае месца. Пра якую рэч ідзе размова? На Вадохрышча ўпрыгожвалі ледзяны крыж, на Сёмуху ахвяравалі бярозе, на зажынках ахіналі сноп у куце хаты. (ручнік)
11. Якія два месяцы на паўднёвым курорце называюцца “бархатным сезонам”? (верасень, катрычнік)
 12.Які гэта колер – ультрамарын?  (Ярка-сіні)






Дадатак 2 




Па гарызанталі:
1. "Цар" Белавежскай пушчы.
3. Зялёныя "лёгкія" краіны.
4. Старажытная асліна для вырабу тканіны.
5. Народны духавы музычны інструмент.
6. Самае вялікае возера Беларусі.
7. Птушка, сімвал Беларусі.
8. Кветка, якая ўпрыгожвае герб Беларусі.
9. Прадукт харчавання.
Па вертыкалі:
Назва нашай краіны.


Дадатак 3

Заданне: падбярыце да рускіх слоў
 беларускія адпаведнікі і запішыце:

Соревнования-
Хозяйничать-
Земляника-
Радуга-
Глагол-
Книжный магазин-



Заданне: падбярыце да рускіх слоў
 беларускія адпаведнікі і запішыце:

Соревнования-
Хозяйничать-
Земляника-
Радуга-
Глагол-
Книжный магазин-


Комментариев нет:

Отправить комментарий