Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



пятница, 10 ноября 2017 г.

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ “ТВОРЧАСЦЬ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭТКІ, ПЕРАКЛАДЧЫЦЫ I КАЗАЧНІЦЫ НІНЫ МАЦЯШ”.



 Мэты:
Пазнаёміць з жыццём і творчасцю сучаснай беларускай паэткі, з жанравай і тэматычнай разнастайнасцю яе твораў .
Развіваць мову навучэнцаў, выразнасць у чытанні.
Выхоўваць любоў і цікавасць да жыцця сваіх землякоў.

Форма правядзення: літаратурна- музычная кампазіцыя

Вядучы 1:
Нарадзілася Hінa Мацяш 20 верасня 1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна. У 1966 г. закончыла Мінскі  педагагічны інстытут замежных моў.
Свой першы верш надрукавала ў Бярозаўскай раённай газеце "Маяк коммунизма" у 1962 г. А першы зборнік "Агонь" выйшаў у 1970 г. Праз год Н. Мацяш была прынята ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Адна за адной выйшлі кнігі лірыкі "Удзячнасць" (1973), "Ралля суровая" (1976), "Прыручэнне вясны", "Неутолённость" (абедзве 1979), "Поўны келіх" (1982), "Паварот на лета" (1986), "Шчаслівай долю назаві" (1990).
 Творчы шлях паэткі асветлены пачуццём жыццёвай ненатольнасці, узрушлівай i пранікнёнай.
Навучэнец чытае верш:
Ну вось, зноў арабіны адцвілі,
Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць.
Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі?
Нашто брыла тысячагоддзі,
 Пакуль, як арабіна ў лета, крок
У гэтую хвіліну не зрабіла,
Якая — памылкова цi знарок?
 Са сну маю свядомасць абудзіла?
Лістоты й гронак вязіва шуміць —
Прад небам вечнае зачараванне.
А я — а я ўсяго кароткі міг,
Працяг у часе нечых юнаванняў.
Працяг ix лепшых помыслаў, відаць,
Надзея ix няздзейсненых памкненняў.
Я ж чую, чую: плодная вада
Упарта акрынічвае карэнне Мае;
i я — за продкаў, за сябе —
Распростваю спіну, увысь цягнуся.
1дуць у задуменні, не ў журбе
У песню
арабіны Беларусі
Арабіны.
Вядучы 2:
Ніна Мацяш — чалавек няпростага лёсу. Хвароба на паўдарозе выбіла ў яе з-пад ног залатую пару студэнцтва. Колькі трэба было мець мужнасі, веры ў людзей, каб не зламацца, каб самастойна працягваць навуку, закончыць інстытут.
 "I адкрыла я, што сілы маю на пераможнае змаганне", — пазней занатавала яна ў вершы сваю рашучасць.
Вядучы 1:
Вітаю вас, мае турботы, клопаты,
Што так аддана над душой стажа!
Мне вашы крылы несціханым лопатам
Упасці у" безвыходнасць не даваш!
Вітаю вас парою непаўторнаю,
Якой я гаспадыня, а не лёкай.
 Так легка дыхаць, бачна так далека,
Нібы ўзышла я на вяршыню горную!
Удзячнасць.
Вядучы 2:
Насуперак жорсткім нягодам лёсу паэтка застаецца модным, вытрыманым i апантаным чалавекам.
Hіна Мацяш знайшла свае прызванне ў жыцці, яна — паэтка, перакладчыца, казачніца.
Навучэнец чытае верш:
Лёс мой,
лёс мой — цяжкі колас,
часам — цяжкі камень...
Мне люляць цябе да скону
Кволымі  pyкамі
Мне з табою быць сам-насам
I несці ў людзi
то ў кароне промняў ясных
ды ў пчаліным гудзе,
то шукаць табе ратунку
ад навалы чорнай.
Час падлічвае рахункі,
мелюць часу жорны.
Думкі, крокі,
гнеў i радасць, —
будзе хлеб ці ўдалы?
Не скрывщь душой нi разу —
многа то ці мала?
I любіць агонь да болю,
Як матулін голас,
Беларусь — i сонца, й долю...
Лёс мой,
цяжі колас!
Лёс мой...
Вядучы 1:
 Глыбокі, пранікнёны i зyciм не святочны роздум пра свой лёс паэтка працягвае прызнаннем у любові да роднай Беларусі. Гэта не выпадкова: высокім iмeм Бацькаўшчыны асветлена жаданне прайсці сваю нялёгкую дарогу, "душой не скрывіўшы нi разу!".
Бацькаўшчына — святыня, спазнаўшы, спасцігнуўшы якую, паэт можа раскрыцца як сапраўдны творца.
Кім бы я была,
чым бы я была
без твайго святла,
без твайго крыла,
мая Paдзімa?..
Гэта першы верш у яе кнізе "Удзячнасць".
Вядучы 2: Таму для Ніны Мацяш з'яуляецца запаветнай i задума верша "Бяроза". Бяроза — сімвал роднага краю, сімвал, які, верыць паэтка, з "бясплённасці i тлуму пакажа сцежку мудрасці i ўдач".
 Навучэнец чытае верш:
На мокрым гoллi — рэдкія лісточкі,
I мне здаецца золкаю парой,
Нібыта залатыя ліхтарочкі
Запалены бярозаю старой,
Куды яна ўзіраецца?
Што бачыць?
I для чаго запалена святло?
Няйначай — лету, выраю — няйначай.
I мо — каб адзінока не было.
А мне б хацелася, бяроза, думаць, —
Прабач, хачу замнога мо, прабач, —
Што ты з маёй бясплённасщ i тлуму
Пакажаш сцежку мудрасці i ўдач.
Я i сама шукаць яе гатова,
Шукаць гатова — значыць, i знайду.
А вока ліхтарочка залатога
Не дасць мне спатыкнуцца на хаду.
Тваё галлё, бяроза, падтрымае, —
Яшчэ адолець не адну вярсту.
Пакуты знаю.Боязі не знаю.
Іду.
Бяроза.

Гучыць мелодыя песні Iгapa Лучанка “ Жураўлі на Палессе ляцяць".

Вядучы 1:Прачула піша Hінa Мацяш пра родную мову, нацыянальную годнасць — голас душэўнай трывогі i неспакою за сённяшні дзень гучыць напружана i ўсхвалявана.
—      Адкуль ты?
—      3 Беларусі?
—      Беларус.
Ківаеш галавою: ну канешне!
I стане сэрцу соладка чамусь,
Хоць застанешся i спакойны знешне.
 I песні ж беларускай не спяеш,
I хто такі — не ўпомніш— Каліноўскі:
Без гэтага нябедна пражывеш!..
Невераемна, што яшчэ... але ж
Шчэ соладка пры згадцы: край бацькоўскі...
Яшчэ не дарэшты.
Вядучы 2:
Трагічныя старонкі духоунай гicторыі нашага народа хвалююць паэтку: болем i безвыходнасцю прасякнуты верш "Лаўцам чорнага ката ў чорным пакоі".
Навучэнец чытае верш:
Не давымотвайце мне сілы,
Не падпіхайце да мяжы,
Дзе шлях мой па зямельцы мілай
Упрэцца ў сумныя крыжы —
I стане ў свеце крыжам болей:
О, як дажыць хацела б я
Да дня, калі  змагу без болю
Аб Беларусі  запяяць!..
Kaлi пабачу, што зямную,
Дзівосную красу яе
Больш пустадомак не спляндруе,
А мову пан не аплюе
Чыноўнаю ілжывай фразай,
Што дбае пра культуру ён,
А сам па-беларуску й сказу
Не вымавіць здаўна-давён,
Хоць нарадзіўся тут і вырас
На гэтай прадзеднай зямлі,
Што ўсім нам дадзена на выраст,
Каб дасканаліцца маглі
Не ў спусташэнні, а ў любові.
О, як дажыць хацелаб я
Да дня, калі змагу бз болю
Аб Беларусі запяяць!
Вядучы 1:
Веліч, духоўная моц і прыгажосць нашага народа ўвасобленыў вобразах яе лепшых сыноў: Апанаса Філіповіча, Казіміра Лышчынскага, Кастуся Каліноўскага, удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. Паслухайце,як пранікнённа гучыць “Маналог каханай Кастуся Каліноўскага”
Навучэнец чытае верш:
 “.. Галубка… чарнабровая мая…мая галубка..
Галубка… чарнабровая мая.. мая галубка…”
О божухна неміласэрны!...
Костусь!..
Не па свайму мяне абраў ты росту.
Не па свайму. Ты дужы. Я слабая.
Ты смерць прыняў за ўвесь гаротны люд.
Ая адно табой была жывая.
А мне адзіна ты быў сонцам тут.
Цябе няма- і сонца мне пагасла,
 Іне сарваць бязлітаснай пятлі
Цяперка з долі і маёй уласнай,
Як з долі нашай роднае зямлі.
Шторанку б’юць па сэрцы барабаны:
Я зноў на плошчы думкамі ў гурбе,
Дзе ў кожным  новым вязні дацкаваным
Кат зноў і зноў, зноўвешае- цябе!
Кастусь! Кастусь! Саколе мой адзіны..
Паглянь з-пад зорак на Варшаўскі шлях,
Як тысячамі гоняць пабрацімаў
На катаржную згубу ў кайданах.
Ты зімі, у іх. Для іх ты быў- як з крыцы.
Са мною ж ты…
“Марыськай заспявай
Любімую маю, што пра ўдавіцу…”
Цяпер яе галосіць цэлы край!..
“Прывыкайце чорны вочы,
Адны начавці:
Няма майго міленькага,
Не з кім размаўляці.
Няма майго міленькага,
Няма гаспадара,
Каму бы я пасцелачку
Пухаву паслала..”
Я знала: шчасце наша немагчыма,
Пакуль лютуе самаўладства гнусь.
Тваёй любоўю, верай і айчынай
Адна  была жанчына –Беларусь.
Кастусь! Кастусь! Няўжо не збыцца мроі,
Няўжо дарма жывіла люд яна:
Каб не ўнямелай наймічкай- сястрою
Суседкам стала наша старана?!..
Вядучы 2:
Паэтка стварае цэлую галерэю паэтычных партрэтаў слаўных дзеячаў мінуўшчыны. Іх здзяйсненні неўміручыя, таму так наддзённа гучыць і лейматыў верша “Песня касінераў”:
Ёсць воля і ў лютым прыгоне,
Мы маем з чаго выбіраць:
З’яднацца пад сцягам Пагоні
Ці тупа, чк быдла канаць.
Вядучы 1:
Апроч вершаў, Ніна Мацяш  піша літаратурна- крытычныя артыкулы, рэцэнзіі , казкі для дзяцей, п’есы для тэатра лялек, выступае як перакладчыца.
Творы Мацяш перакладзены на рускую, украінскую,армянскую, балгарскую, польскую і іншыя мовы.
…Жыву, каб спраўдзіцца”, - піша паэтка ў адным са сваіх вершаў. Няхай жа ўрадлівай будзе яе паэтычная ніва!
Гучыць мелодыя  Мікалая Чуркіна “Беларускія карцінкі”.



Комментариев нет:

Отправить комментарий