Паважаныя сябры! Вітаю вас на старонках свайго блога.
Я з вялікім задавальненнем падзялюся з вамі сваімі распрацоўкамі. Тут вы знойдзеце матэрыялы, якія дапамогуць вам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.
Спадзяюся, што блог беларускай мовы і літаратуры будзе карысны і цікавы як для маладых настаўнікаў, так і вопытных спецыялістаў.



четверг, 2 ноября 2017 г.

3 лістапада – 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа , народнага паэта Беларусі.



ЯКУБ КОЛАС - класік сусветнай і беларускайлітаратуры, адзін з заснавальнікаў новайбеларускай літаратуры і сучаснай літаратурнаймовы, народны паэт Беларусі.Сапраўднае імя Якуба Коласа - КАНСТАНЦІНМІХАЙЛАВІЧ МІЦКЕВІЧ. Ён нарадзіўся 3лістапада 1882 г. (па новым стылі) у засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерні(цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці).
Бацькі - МІХАІЛ (МІХАЛ) КАЗІМІРАВІЧ І ГАННА ЮР'ЕЎНА  паходзілі з сялян вёскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стоўбцаў). 
Бацька паэта служыў лесніком у князя Радзівіла, маці вяла хатнюю
гаспадарку. У хуткім часе пасля нараджэння Костуся (так хлопчыка
звалі дома) сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (іншая назва -
Сухошчына). У 1890-1904 гг. сям'я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы
Альбуць недалёка ад Мікалаеўшчыны.

У 1898 г. паступіў "на казённы кошт" у Нясвіжскую настаўніцкуюсемінарыю, якую закончыў у 1902 г. У час вучобы захапляўся мастацкайлітаратурай: чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А.Кальцова, М. Някрасава, Л. Талстога, І. Хемніцара, Т. Шаўчэнкі, І. Франко,
А. Міцкевіча. Складаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў матэрыялы
па беларускай этнаграфіі, запісваў вусную народную творчасць. У гэты ж
час пачаў ствараць вершы і празаічныя творы на беларускай мове.
1 верасня 1906 г. у віленскай беларускамоўнайгазеце "Наша доля" з'явіўся верш - "Нашродны край".
У 1910 г. у Вільні надрукаваны першы зборнік вершаў "Песні-жальбы" (напісаны ў 1906-1909 гг.).
Падчас Першай сусветнай вайны у 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту ЯКУБ КОЛАС разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў
мабілізаваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння
Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (Масква, 1916 г.)
служыў у запасным палку ў г. Пермі.
Летам 1917 г. у званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але ў хуткім часе ў сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). Як настаўнік быў вызвалены ад вайсковай службы і працаваў выкладчыкам, школьным інструктарам у г. Абаяні і яго наваколлі.
У час Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў пад Масквой у Клязьме,
Ташкенце, Маскве. У вершах (зборнікі "Адпомсцім", 1942 г.; "Голас зямлі",
1943 г.), паэмах "Суд у лесе" (1942 г.), "Адплата" (1943-1944 гг.),
публіцыстычных артыкулах перыяду Вялікай Айчыннай вайны ён услаўляў
патрыятызм, гераізм савецкіх людзей, выкрываў чалавеканенавісніцкую
сутнасць фашызму. У 1944 г. ЯКУБ КОЛАС удастоены звання заслужанага
дзеяча навукі Беларусі. У канцы 1944 г. вярнуўся ў Мінск.
Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х гг. і да канца жыцця ЯКУБ
КОЛАС працаваў у Акадэміі навук Беларусі, быў вядомы як грамадскі
дзеяч: выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета
БССР, членам Цэнтральнага Камітэта на XX-XXII з'ездах Камуністычнай
партыі Беларусі і ўсесаюзнага Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне
літаратуры і мастацтва.
Яго літаратурная праца ў другой палове 1940-х гг. атрымала афіцыйнае ўшанаванне. У 1946 г.за вершы ваенных гадоў ЯКУБУ КОЛАСУ
была прысуджана Дзяржаўная (Сталінская)прэмія СССР 1-й ступені. У 1949 г. - Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 2-й ступені за паэму
"Рыбакова хата" (завяршыўу1947 г.)
У 1950-я гг. ЯКУБ КОЛАС у якасці навуковага рэдактара удзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання "Руска-беларускага слоўніка" 
(1953 г.).
13 жніўня 1956 г. Якуб Колас памёр за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.




Комментариев нет:

Отправить комментарий